А душа яшчэ баліць,
Як яе пераканаць мне,
Што у першародным сне
Па бяспутніцы-вясне
Мне зусім нядоўга плыць...
А душа яшчэ баліць...
А душа, як немаўля,
Крыўдзіцца, крычыць, галосіць,
Ласкі і пяшчоты просіць,
Ды халодны позірк восень
Кіне зорачкай здаля,
Бо душа, як немаўля:
Ёй балюча, крыўдна ёй,
А прызнацца - не, ня ўмее,
Перад жорсткасцю нямее.
Стане дзень за ноч чарней
Цёплых мала, мала дней..(с)